26 снежня 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес збіраецца прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

14

Пра гэта прэзідэнт Венесуэлы заявіў у першы дзень візіту ў Маскву, куды ён накіраваўся адразу з Менску.

На перамовах з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым Уга Чавес сказаў, што яго краіна прызнае незалежнасць дзвюх дзяржаў «ад сёння», перадае «Інтэрфакс».

«Венесуэла далучаецца да прызнання незалежнасці рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асеція», - заявіў лідэр Венесуэлы.

«Ад сёння мы прызнаем гэтыя дзве рэспублікі», – сказаў У.Чавес.

Венесуэла стала трэцяй краінай, якая прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, пасля Расеі і Нікарагуа.

Нагадаем, што ў свой час Беларусь падтрымала вайсковыя дзеянні Расеі ў Паўднёвай Асеціі і Грузіі. Пазней Аляксандр Лукашэнка і службовыя асобы МЗС краіны неаднаразова намякалі, што ў хуткім часе Сухум і Цхінвал атрымаюць прызнанне з боку Менску.

Аднак дадзены працэс відавочна зацягваўся. Лукашэнка адсылаў тых, хто цікавіцца, да «парламента», а «парламент» - да Лукашэнкі, заўважаючы, што вырашаць такія пытанні не ў яго кампетэнцыі.

Эксперты выказваюць думку, што беларускі дыктатар будзе гуляць на супярэчаннях Расеі і ЕЗ і надалей, адцягваючы прызнанне рэспублік столькі, колькі магчыма, паралельна спрабуючы атрымаць прэферэнцыі ад абодвух бакоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках