23 лiстапада 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аль-Джазіра» пра беларускі «Свабодны тэатр» (Відэа)

4
«Аль-Джазіра» пра беларускі «Свабодны тэатр» (Відэа)

Катарскі спадарожнікавы тэлеканал «Аль-Джазіра» паказў сюжэт пра сітуацыю ў Беларусі і працу незалежнага калектыва беларускіх актораў - «Свабоднага тэатра».

Пра гэта паведаміў у сваі блогу стваральнік і кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

«Свабодны тэатр» - гэта незалежны тэатральны калектыў, які не мае ў Беларусі ўласнай сцэны. У той жа час «Свабодны тэатр» уваходзіць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Французскай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека. У 2008 годзе «Свабоднаму тэатру» уручаная тэатральная прэмія Еўропы — «Еўрапейскі тэатральны «Оскар». Калектыў прадстаўляе Беларусь на тэатральных пляцоўках Еўропы, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі і Афрыкі.

У розны час артысты і рэжысёры тэатра арыштоўваліся супрацоўнікамі міліцыі і АМАПа прама падчас спектакляў у Менску.

Вось вытрымкі з сюжэта на тэлеканале «Аль-Джазіра» у перакладзе сайта ИноСМИ.ru:

Лонданская акторка Эліса Лівергант (Elissa Livergant) ужо даўно марыла папрацаваць са «Свабодным тэатрам».

«Людзі, якія прыяжжалі з імі працаваць, больш не могуць уехаць у краіну, ім адмоўлна ў візе»,-- кажа яна.

Актывісты, якія займаюцца «Свабодным тэатрам» Беларусі, звыкліся з тым, што ўлады сочаць за імі. Іх апошні спектакль разагналі, уся трупа і гледачы былі арыштаваныя.

«Да нас прыйшлі супрацоўнікі спецыяльнага аддзялення міліцыі, КДБ. На ніх былі шлемы, у іх былі гумовыя дубінкі. Ну проста дэтэктыўная гісторыя. Яны сказалі «вы ўсе арыштаваныя, пройдзем з намі ў аддзяленне міліцыі », -- распавядае Наталля Каляда, кіраўнік тэатра.

Трупа тэатра грае вельмі важную ролю ў падтрымцы беларускай апазіцыі.

«У Еўропе існуе пэўны ўзровень дэмакратычных працэсў, так што гэта проста вельмі складана ўявіць і асэнсаваць – дыктатарскі ўрад ва ўладзе», -- кажа Эліса Лівергант.

Тэатру неабходна заўжды трымацца на крок наперад уладаў. Месца правядзення спектакля гледачам паведамляюць у пісьмовай форме, за некалькі гадзін да пачатку спектакля. Толькі 50 чалавек былі абраныя – з дзвюх тысяч тых, хто выказаў жаданне набыць квіткі.

Лівергант са сваёй п’есай выступае першая. Яна адлюстроўвае серую вавёрку, гэта метафара іміграцыі. Сам «Свабодны тэатр» сёння грае п’есу пад назваю «Лічбы», пра статыстыку, якую ўрад спрабуе хаваць.

Акцёры не прамаўляюць ні словы, за іх кажа тэкст на сцяне. Напрыклад, там напісана, што кожны год у Беларусі бясследна знікаюць больш за тысячу людзей.

П'еса мае поспех.

Гэта і ёсць той бок статыстыкі, якую ўрад спрабуе здушыць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках