27 лiстапада 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за Лукашэнкі нават кароваў не пусцілі на пашу

33

20 жніўня Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў працоўную паездку ў Талачынскі раён Віцебскай вобласці.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» грамадскі актывіст Мікалай Пятрушэнка распавёў, што адбывалася ў Талачыне напярэдадні прыезду беларускага кіраўніка.

«Непадалёк ад будынка райвыканкама праходзіў мужчына. Патэлефанаваў сваёй жонцы, што забыўся выключыць газавую пліту. Да яго адразу падышлі двое ў цывільным. Кажуць «Спыніце размовы!» Супрацоўнікі міліцыі загадалі зачыніць усе форткі і завесіць вокны на цэнтральных вуліцах. Сказалі, каб людзі не высоўваліся. Загадалі таксама лішні раз па вуліцах не хадзіць.

Паштальёнка, якая разносіла газеты, вырашыла пацікавіцца ў пенсіянеркі, як жыццё. Да яе адразу падышлі людзі ў цывільным з загадам: «Праходзіце, не затрымлівайцеся». Усё тлумачаць мерамі бяспекі», -- распавёў Мікалай Пятрушэнка.

Па словах грамадскага актывіста, у Талачын прыехалі больш за 20 супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў: з Воршы, Віцебску, Дуброўны.

«Усю ноч на палях каля райцэнтра працавалі камбайны, прыбіралі ўраджай, -- сказаў Пятрушэнка. -- Усю ноч асфальтавалі вуліцы, падмяталі паўсюль. Карова жыхаркі Талачына Зоі Стяпанавай сёння стаіць ў хляве. Улады загадалі не выганяць кароваў на палі. На вуліцы Садовай, дзе я жыву, дзяжурыць міліцэйская машына».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках