28 снежня 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДзяржСМІ сцвярджаюць, што Гордан не абмяркоўваў з беларускімі чыноўнікамі правы чалавека

7

Падчас візіту ў Менск памочнік дзяржсакратара ЗША сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі, а таксама з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым і кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімірам Макеем.

Паведамляючы аб сустрэчы Філіпа Гордана з Уладзімірам Макеем, афіцыйнае агенцтва БелТА сцісла перадае: «Падчас сустрэчы падрабязна абмеркаваны парадак дня двухбаковых беларуска-амерыканскіх адносін. Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы міжнароднай бяспекі і раззбраення. Бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты».

Пра сустрэчу памочніка дзяржсакратара ЗША з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым таксама паведамляецца толькі адное: «Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым абмеркаваныя пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку выкарыстання існуючых магчымасцяў па пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне міжнароднай бяспекі».

Афіцыйныя дзяржСМІ не паведамілі, ці абмяркоўвалася на сустрэчы Філіпа Гордана з беларускімі чыноўнікамі сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Хоць відавочна, што гэта тэма была асноўнай падчас перамоў. Сустракаючыся сёння раніцай з прадстаўнікамі апазіцыі, Філіп Гордан заявіў, што ЗША цвёрда стаіць на сваіх пазіцыях – правы і свабоды грамадзян для іх заўсёды на першым месцы.

Як паведаміў сайту www.charter97.org адзін з удзельнікаў сустрэчы, былы палітвязень Аляксандр Казулін, «Філіп Гордан заявіў, што для паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносінаў уладам неабходна вызваліць палітвязняў, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, правесці свабодныя прэзідэнцкія выбары. На думку Гордана, ва ўмовах крызісу беларускія ўлады гатовыя прадпрымаць некаторыя крокі, але гэтыя крокі павінны быць больш значнымі. Змены мусяць адбывацца не на словах, а на справе».

Адзначым таксама, што падчас візіту ў Менск Філіп Гордан не мае намеру даваць прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках