28 снежня 2024, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Гордан: «Галоўны крытэр для ЗША – вызваленне палітвязняў»

9
Філіп Гордан: «Галоўны крытэр для ЗША – вызваленне палітвязняў»

Напярэдадні візіту ў Менск, які адбудзецца 14 жніўня, памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан зрабіў некалькі заяваў адносна сітуацыі ў Беларусі.

Сёння Філіп Гордан сустрэўся ў Вільні з міністрам замежных справаў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам.

Падчас перамоваў міністр Ушацас адзначыў, што падтрымка ЗША важная для ажыццяўлення праграмы «Усходняе партнёрства» і што да супрацоўніцтва «асабліва важна» падключаць Беларусь. У адказ Філіп Гордан зрабіў некалькі заяваў адносна сітуацыі ў нашай краіне.

Амерыканскі дыпламат заявіў, што накіроўваецца ў Менск, каб высветліць, ці могуць змяняцца ў лепшы бок двухбаковыя адносіны, паведамляе літоўскае агенцтва Delfi. Па словах Гордана, беларускаму боку «яшчэ шмат што трэба зрабіць». Ён заявіў, што не збіраецца «абвяшчаць ці дамаўляцца пра новую палітыку», а хоча сваімі вачыма ўбачыць, ці гатовы афіцыйны Менск да рашэнняў, «неабходных для ўсталявання канструктыўных адносінаў з ЗША».

Па словах Гордана, галоўным крытэрам для Амерыкі застаюцца правы чалавека і дэмакратыя. Беларусь павінна вызваліць усіх палітвязняў, даць больш свабоды няўрадавым арганізацыям і СМІ, а таксама правесці свабодныя і празрыстыя выбары.

Па словах Філіпа Гордана, «ёсць спосабы, каб дамагчыся пераменаў». Ён таксама адзначыў, што санкцыі ЗША адносна Беларусі – гэта вынік парушэння правоў чалавека. І яны будуць адмененыя толькі ў выпадку, калі краіна будзе імкнуцца да дэмакратыі. «Яны зрабілі шэраг пазітыўных крокаў у гэтым накірунку, таму я туды і еду. Мы звярнулі ўвагу на тое, што яны гатовыя рухацца, але трэба зрабіць яшчэ больш», - заявіў амерыканскі палітык пра беларускія ўлады.

Кажучы пра магчымасці прызначэння новага амбасадара ЗША у Беларусі, Гордан адзначыў, што дыпламатычнага прадстаўніка адклікаў не Вашынгтон. Ён заявіў, што амерыканскі бок не звязвае гэтае пытанне з адменай санкцыяў. «Мы гатовыя аднавіць склад нашай амбасады, але не збіраемся звязваць пытанні, якія адно з адным не звязаныя. Мяч на іх баку», - сказаў памочнік дзяржсакратара ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках