28 снежня 2024, Субота, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыязджае памочнік дзяржсакратара ЗША

7

Падчас афіцыйнага візіту Філіп Гордан плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.

Як паведамляе газета «Наша Ніва», візіт памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіпа Гордана запланаваны на 14 жніўня.

У прэс-службе амбасады ЗША заявілі, што Філіп Гордан мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў, а таксама з беларускай апазіцыяй і актывістамі грамадскіх арганізацыяў.

Нагадаем, што ў чэрвені Беларусь наведала дэлегацыя кангрэсменаў ЗША. Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прадстаўнікі амерыканскага кангрэса выказалі занепакоенасць парушэннямі правоў чалавека ў нашай краіне.

Яны заявілі пра неабходнасць правядзення дэмакратычных рэформаў, захаванне правоў чалавека, абмеркавалі пытанне рэформы выбарчага заканадаўства, даванне грамадзянам Беларусі свабоды слова, сходаў, асацыяцыяў. Кангрэсмены ЗША таксама выказаліся за неабходнасць давання апазіцыі паўнапраўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны і правядзенне эканамічных рэформаў.

«Мы патлумачылі прэзідэнту Лукашэнку, што, на нашую думку, сітуацыя ў Беларусі не адпавядае міжнародным нормам, і гэта было пацверджана рознымі міжнароднымі арганізацыямі», -- заявіў пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком кіраўнік дэлегацыі, старшыня Хельсінкскай камісіі кангрэса, сенатар Бенджамін Кардэн.

Пасля візіту кангрэсменаў з турмы быў вызвалены амерыканскі юрыст Эмануіл Зельцэр, незаконна арыштаваны і асуджаны ў Менску ў 2008 годзе.

12 чэрвеня Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на год прадоўжыў дзеяньне ўказа пра арышт уласнасці «шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі», што знаходзіцца на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША.

Дачыненні з ЗША былі сапсаваныя яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў. А ўвядзенне санкцыяў супраць канцэрну «Белнафтахім» на пачатку 2008 года прывяло да дыпляматычнага канфлікту. Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт вымушаная была пакінуць Беларусь, а склад амбасады значна зменшыўся. Амерыканскі бок увёў санкцыі, патрабуючы вызвалення палітвязьняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках