24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільнюсе запатрабавалі расследаваць выкраданне журналіста Зміцера Завадскага (Фота)

Моладзевыя актывісты правялі вулічны пікет у літоўскай сталіцы, прысвечаны дзевяцігоддзю са дня знікнення вядомага беларускага журналіста.

Маладыя людзі прайшліся па вуліцах Вільнюса з бел-чырвона-белым сцягам. Яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб выкраданні Зміцера Завадскага.

Падчас пікету моладзевыя актывісты трымалі фатаграфіі выкрадзенага журналіста, а таксама плакаты: «Дзе Завадскі?» і «Хочам ведаць праўду».

Нагадаем, што 7 ліпеня 2000 года аператар тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі знік пры нявысветленых акалічнасцях па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2».

Выкраданне Завадскага афіцыйна лічыцца раскрытым. Вінаватымі ў ім былі прызнаныя афіцэры спецпадпаддзялення МУС «Алмаз» Валер Ігнатовіч і Максім Малік (прысуджаныя да пажыццёвага зняволення), былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз (прысуджаны да 25 год пазбаўлення волі), а таксама раней тройчы судзімы грамадзянін Сяргей Савушкін (прысуджаны да 12 год пазбаўлення волі).

Аднак усе прысуды былі вынесеныя судом у закрытым парадку і ніякіх доказаў дачынення асуджаных да выкрадання беларускага журналіста дагэтуль грамадскасці прадстаўлена не было. Ні адзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела зніклага журналіста следствам знойдзенае не было.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках