24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: На саміце ў Бішкеку Лукашэнка папросяць падпісаць пагадненне аб КСАР

28
«Коммерсант»: На саміце ў Бішкеку Лукашэнка папросяць падпісаць пагадненне аб КСАР

Крэмль прапанаваў беларускаму кіраўніку правесці перад самітам АДКБ нефармальную сустрэчу.

Пра намер Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць у саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ўчора паведаміла кыргызская амбасадарка ў Менску. Гэтая вестка напэўна ўзрадуе Крэмль, дзе, паводле інфармацыі «Коммерсанта», пачалі сур'езна падазраваць, што Лукашэнка зноў праігнаруе вышэйшы форум АДКБ, што прывяло б да крызісу ўсёй арганізацыі.

«Паводле нашых звестак, беларускі бок прыняў запрашэнне прэзідэнта Кыргызтана прыняць удзел у нефармальным саміце АДКБ, які адбудзецца 31 ліпеня — 1 жніўня»,— абвесціла ўчора на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадарка Кыргызтана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава. Яна нават выказала надзею, што беларуская дэлегацыя прыбудзе на саміт адной з першых.

Гэтая вестка фактычна здымае ключавую інтрыгу саміту, які мае быць — пра ўдзел ў ім кіраўніка Беларусі. Бо папярэднюю сустрэчу лідэраў АДКБ, якая адбылася ў сярэдзіне чэрвеня ў Маскве, Аляксандр Лукашэнка байкатаваў з-за «малочнай вайны», што выбухнула напярэдадні паміж РФ і Беларуссю. Больш за тое, Менск абвесціў тады нелегітымнымі ўсе прынятыя на маскоўскім саміце рашэнні, паставіўшы тым самым пад сумнеў законнасць стварэння Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР), якія па задуме Масквы павінны стаць стрыжнем арганізацыі. Да таго ж з прычыны адсутнасці на саміце беларускага кіраўніка ёй так і не перадалі належнае па чарзе старшынства ў АДКБ. Непрыезд Аляксандра Лукашэнкі і на чарговы саміт АДКБ пагражаў гэтай арганізацыі палітычным дэфолтам.

А асцярогі такія былі. У сярэдзіне ліпеня Лукашэнка адмовіўся прыехаць у Маскву на скачкі на прыз прэзідэнта РФ, якія ўжо даўно сталі свайго роду нефармальным самітам СНД. 21 ліпеня Менск паквапіўся на расейскі нафтавы транзіт у Еўропу, абвесціўшы пра закрыццё нафтапрадуктаправода, які ідзе з РФ праз беларускую тэрыторыю ў латвійскі порт Вентспілс. А літаральна на наступны дзень Аляксандр Лукашэнка абазначыў новыя прыярытэты знешняй палітыкі сваёй краіны: ён назваў «саюзную дзяржаву» з РФ «няскончаным праектам» і заявіў пра гатоўнасць актывізаваць супрацоўніцтва з ЗША.

Пасля гэтага ў Маскве сталі сур'езна падазраваць, што Лукашэнка папросту рыхтуе глебу да таго, каб праігнараваць саміт АДКБ у кыргызскім горадзе Чалпон-Ата. Як прызналіся «Ъ» на мінулым тыдні ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, «дамоўленасць аб удзеле ў саміце спадара Лукашэнкі пакуль не дасягнутая». А гэта ў планы Крамля відавочна не ўваходзіла.

Хаця амбасадар Балджурава ўчора заявіла, што галоўнай тэмай саміту стане інфармацыйная бяспека, а падпісанне якіх-небудзь дакументаў не плануецца, Расея ўскладае на нефармальную сустрэчу ў вярхах вялікія надзеі. Па словах крыніцы «Ъ», датычнай да падрыхтоўкі саміту, прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў мае намер абмеркаваць у Чалпон-Аце перш за ўсё канкрэтныя крокі па выбудоўванні і разгортванні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання. Без гэтага АДКБ, якая прэтэндуе на ролю свайго роду «анты-НАТА», наўрад ці стане паўнавартаснай ваенна-палітычнай структурай.

У сітуацыі, якая склалася, Расея паспрабавала дамагчыся хаця б частковага прымірэння з Беларуссю. Як стала вядома «Коммерсанту», на мінулым тыдні Крэмль прапанаваў Аляксандру Лукашэнку правесці перад самітам АДКБ нефармальную сустрэчу ў вярхах, каб зняць найбольш вострыя пытанні ў двухбаковых адносінах. Аднак задума гэтая поспехам не скончылася. Як прызнаюць суразмоўцы «Ъ», Аляксандр Лукашэнка, па сутнасці, ухіліўся ад прапановы Масквы.

Таму ўчорашняя заява кыргызскага амбасадара ў Менску пра тое, што Лукашэнка ўсё ж прыедзе ў Кыргызстан, напэўна выкліча ў Крамлі ўздых палёгкі. Бо цяпер Масква мае права разлічваць, што падчас саміту Аляксандр Лукашэнка прыме на сябе належнае яму старшынства ў АДКБ і падпіша прынятыя ў Маскве дакументы па КСАР.

Зрэшты, як лічаць беларускія эксперты, кошт за сваю нечаканую прыхільнасць Лукашэнка напэўна прызначыць немалы — прынамсі, запатрабуе хутчэйшага вылучэння Расеяй чарговага транша крэдыту ў памеры $500 млн.

Акрамя таго, тэма ўдзелу ў АДКБ можа стаць для Менска зручнай разменнай манетай яшчэ і ў адносінах з Захадам — якой ўжо стала пытанне аб прызнанні Абхазіі з Паўднёвай Асеціяй. Учора гэта фактычна пацвердзіў кіраўнік беларускага МЗСа Сяргей Мартынаў. Пасля сустрэчы з кіруючай «тройкай» ЕЗ у Брусэлі ён быццам бы між іншым заявіў, што Беларусь пакуль не прыняла рашэння аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, паколькі «старанна вывучае ўсе аспекты праблемы».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках