25 снежня 2024, Серада, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай турме ўжо 5 месяцаў трымаюць палітвязняў

1

Адзін з вязняў сумлення Мікалай Аўтуховіч ужо 54 дні трымае ў СІЗА галадоўку пратэсту.

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.

2 чэрвеня следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў было падоўжанае з санкцыі пракурора Менскай вобласці яшчэ на месяц.

Абвясціўшы галадоўку, Аўтуховіч патрабуе перадаць справу ў суд альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца і юрыст Алег Воўчак, ніякай інфармацыі аб прасоўванні гэтай крымінальнай справы пакуль няма. «Мы ведаем толькі тое, што следчыя прасілі пракуратуру падоўжыць следства на два месяцы, але пракуратура яго падоўжыла толькі на месяц. На мой погляд, гэта сведчыць пра тое, што пакуль у пракуратуры і следства няма пэўнага рашэння пра лёс абвінавачваных», — сказаў Воўчак.

Па словах праваабаронцы, Аўтуховіч мае намер трымаць галадоўку. «Усе нашыя просьбы да яго пра тое, каб спыніць гэтую акцыю пратэсту, застаюцца без адказу. Да яго праз адваката з гэтай просьбай звяртаўся і я, і лідэр Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання інвалідаў вайны ў Аўганістане Аляксандр Камароўскі. Аўтуховіч пакуль не прыслухваецца да нашых аргументаў», — сказаў Воўчак.

Паводле апошніх звестак, у выніку галадоўкі Аўтуховіч страціў 25 кг вагі. Ён утрымліваецца ў медыцынскай частцы следчага ізалятара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках