24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах працягваюцца акцыі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў (Фота)

У Воршы прайшла акцыя салідарнасці з патрабаваннем вызваліць Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі транспарант «Свабоду палітвязням» на мосце над цэнтральнай вуліцай горада.

Нагадаем, прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага гэтага года і змешчаныя ў менскае СІЗА №1. Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці.

16 красавіка, паколькі справа практычна не вядзецца, Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы больш хутчкага разгляду справы ў судзе альбо змены меры стрымання. Стан здароўя Аўтуховіча пагаршаецца з кожным днём, у яго сур'ёзныя праблемы з печанню. Нягледзячы на гэта, прадпрымальнік не збіраецца спыняць галадоўку.

4 траўня беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы пачалі галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Зараз галадоўка праходзіць эстафетна.

Тэрміны расследавання справы і ўтрымання пад вартай ваўкавыскім прадпрымальнікам падоўжаныя да 3 чэрвеня.

Праваабаронцы лічаць прадпрымальнікаў вязнямі сумлення і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення. Варта адзначыць, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо адбывалі пакаранне і былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю палітвязнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках