Конкурс карыкатураў «Лукашэнка выбірае паміж Расеяй і Захадам» (Фота)
68- 4.06.2009, 14:42
Скандал вакол сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на мінулым тыдні ў Менску стаў не толькі гарачай тэмай тыдня, але і прадметам конкурса, які абвесціла радыё «Эхо Москвы».
Радыё «Эхо Москвы» абвясціла на сваім сайце аб правядзенні незвычайнага конкурсу карыкатураў на тэму «Лукашэнка выбірае паміж Расеяй і Захадам».
Мяркуючы па колькасці дасланых працаў, заявы Лукашэнкі прымусілі шмат каго з расейцаў задумацца, якой жа дарогай ідзе беларускі кіраўнік.