1 лiстапада 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі патрабуе вярнуць 50 мільярдаў даляраў

40

Віцэ-спікер Дзярждумы РФ паспрабаваў суміраваць усе даўгі беларускага рэжыму перад Расеяй. Ён пагражае абвальваннем эканомікі.

Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расеі, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Жырыноўскі заявіў, што не адносіцца дрэнна да беларусаў, нягледзячы на дадзеную ім адмоўную адзнаку заяваў Аляксандра Лукашэнкі. "Беларусь атрымала ад нас 50 млрд. даляраў, няхай вернуць назад", - заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

Па словах кіраўніка ЛДПР, пасля вяртання 50 млрд. даляраў "эканоміка Беларусі абрынецца", перадае ІТАР-ТАСС.

Нагадаем, што 29 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі не атрымліваецца супрацоўнічаць на роўных з Расеяй, ураду трэба "шукаць сваё шчасце ў іншай частцы планеты" і выходзіць на новыя рынкі збыту.

"Персанальна папярэджваю вас, Сяргей Сяргеевіч і Пракаповіча (Пётр Пракаповіч - кіраўнік Нацбанка), адзін прыходзіць і распавядае, як дрэнна ў Расеі, што там няма ніякага руху, і прымушае мяне ставіць перад прэзідэнтам Расеі, перад Пуціным пытанні, што яны там (у Расеі) нас не слухаюць. З сённяшняга дня гэты час скончыўся, надыходзіць іншы час", - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Не атрымліваецца ў Расеі, не трэба кланяцца, не трэба ныць і плакаць. Трэба шукаць сваё шчасце ў іншай частцы планеты. Я гэта ўсвядомлена публічна кажу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках