31 снежня 2024, aўторак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» нагадала менчукам аб 70-дзённай галадоўцы Аўтуховіча (Фота)

1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць праводзіць акцыі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.

Транспарант «Свабоду палітвязням!» быў вывешаны ўчора на масту над праспектам Дзяржынскага ў Менску.

Сотні ўлётак з інфармацыяй аб галадоўцы Мікалая Аўтуховіча і ягоных патрабаваннях распаўсюдзілі моладзевыя актывісты ў найбольш ажыўленых і людных месцах Менска.

Нагадаем што лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Праваабаронцы лічаць арыштаваных палітвязнямі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту з 16 красавіка. Ён патрабуе перадачы ягонай справы ў суд або вызвалення пад падпіску аб невыяздзе.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» маюць намер і далей працягваць акцыі салідарнасці з палітвязнямі – да іх вызвалення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках