26 снежня 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюро ПАРЕ вернецца да беларускага пытання 26 чэрвеня

1

26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы ў Страсбурзе будзе абмяркоўвацца прынятая ПАРЕ 23 чэрвеня рэзалюцыя па пытанні вяртання Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі.

Афіцыйная сустрэча бюро, на якой юрыдычна павінна быць зацверджаная гэтая рэзалюцыя, адбудзецца 7 верасня ў Парыжы.

23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы выразна дала зразумець, што статус спецыяльнага запрошанага будзе вернуты Беларусі толькі ў выпадку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, перадае БелаПАН.

Таксама ПАРЕ неабходна вызначыцца, якім чынам будзе забяспечанае яшчэ адно патрабаванне рэзалюцыі — абавязковае ўключэнне ў выпадку вяртання статусу спецыяльнага запрошанага ў склад дэлегацыі ад Беларусі прадстаўнікоў пазапарламенцкай апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках