24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада беларускай інтэлігенцыі патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў

2

Аўтары заявы, прынятай 24 чэрвеня, адзначаюць, што справа Мікалая Аўтуховіча дагэтуль не перададзеная ў суд, стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.

«Мы патрабуем неадкладна вызваліць Мікалая Аўтуховіча і зрабіць усё, каб выратаваць яго. Калі гэта не будзе зроблена, дык адказнасць за жыццё Мікалая Аўтуховіча будзе ўскладзеная на сумленне кіраўніцтва нашай дзяржавы», — цытуе заяву БелаПАН.

Старшыня Рады, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас назваў «цынічнай» умову Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы пра адмену смяротнага пакарання для вяртання беларускаму «парламенту» статусу спецыяльнага запрошанага на фоне таго, што адбываецца з Аўтуховічам. Па словах Коласа, становішча, у якім знаходзіцца Аўтуховіч, звязанае з тым, што ў краіне не дзейнічаюць законы, а ўсё залежыць ад аднаго чалавека ці групы людзей.

«У такой сітуацыі чалавек, якога, верагодней за ўсё, незаконна затрымалі па сфальсіфікаваных абвінавачваннях, не можа давесці сваёй невінаватасці. І ўлады дазваляюць яму паміраць, замест таго каб паступіць па законе», — падкрэсліў старшыня рады.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і ператрус у іх кватэрах даў пракурор Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках