24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да галадоўкі салідарнасці далучаюцца новыя апазіцыянеры

3

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць галадоўку салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Барысава Мацвей Бяляй падлучыўся да эстафетнай галадоўкі салідарнасці. Апазіцыянеры праводзяць гэтую кампанію ўжо больш за месяц.

Да гэтага галадоўку на працягу тыдня трымалі Сяргей Казакоў іАляксей Сянчыла.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» па чарзе праводзяць галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкай, арыштаванымі ў пачатку лютага. Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і патрабуе альбо накіраваць ягоную справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках