24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля СІЗА на Валадарскага прайшла акцыя ў падтрымку галадоўніка Аўтуховіча (Фота)

2

Яшчэ адна акцыя салідарнасці ў падтрымку палітвязняў прайшла 16 чэрвеня каля сценаў турмы на вуліцы Валадарскага.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сталі насупраць уваходу ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама. У руках маладыя людзі трымалі партрэты ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Адзін з удзельнікаў акцыі, выкарыстоўваючы мегафон, сказаў традыцыйныя словы падтрымкі палітвязня, які трымае галадоўку пратэсту. Гэта прыцягнула ўвагу супрацоўнікаў АМАПа. Аднак гэтым разам акцыя прайшла без затрыманняў. Супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся тым, што перапісалі пашпартныя звесткі некаторых удзельнікаў акцыі.

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.

16 красавіка палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвесціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы правядзення суду альбо спынення крымінальнай справы. Апазіцыянер галадае ў турме ўжо больш за два месяцы. За гэты час яго здароўе значна пагоршылася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках