23 лiстапада 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень салідарнасці. Палітвязень Аўтуховіч галадае ў турме 2 месяцы

9

Улады не рэагуюць на галадоўку арыштаванага прадпрымальніка, хаця ён страціў ужо больш за 30 кілаграмаў вагі.

Мікалай Аўтуховіч галадае ў турме з 16 красавіка, патрабуючы правядзення суду альбо спынення крымінальнай справы супраць яго і іншых прадпрымальнікаў Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. У апошні раз адвакат Павал Сапелко сустракаўся з палітвязнем 9 чэрвеня, калі прымаў удзел у следчым эксперыменце з удзелам Мікалая Аўтуховіча. З кім канкрэтна адбывалася вочная стаўка палітвязня невядома. Гэтая інфармацыя падпадае пад «таямніцу следства». Аднак звычайна такія стаўкі ладзяць з іншымі фігурантамі справы.

Пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча на 62-і дзень галадоўкі адвакат паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 наступнае: «Пакуль ходзіць, але выглядае вельмі стомленым і саслабелым».

Адвакат плануе зноў убачыцца з Мікалаем Аўтуховічам найбліжэйшы час, але калі менавіта гэта можа адбыцца, пакуль не ведае. Будуць рабіцца нейкія следчыя дзеянні, ці ён проста наведае свайго падабароннага – Сапелка не ўдакладніў. Паводле яго словаў, палітвязня па-ранейшаму трымаюць у медыцынскай частцы ізалятара. У галадоўніка сур'ёзныя праблемы са здароўем – у яго абвастрыўся панкрэатыт і шэраг іншых хранічных захворванняў.

На мінулым тыдні Павал Сапелка таксама накіраваў у пракуратуру Беларусі скаргу на дзеянні следчага Віталя Кухаронка, які вядзе справу Мікалая Аўтуховіча. На што канкрэтна ён скардзіўся, адвакат не ўдакладніў, зноў спаслаўшыся на таямніцу следства.

У Беларусі пройдуць акцыі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў

Сёння ў Беларусі адзначаецца традыцыйны Дзень Салідарнасці. 16 дня кожнага месяца ў краіне і ва ўсім свеце праходзяць акцыі з патрабаваннем да беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і вызваліць з турмаў вязняў сумлення.

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.

Застаюцца абмежаванымі ў правах прысуджаныя да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў удзельнікі «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павал Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандр Баразенка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках