23 лiстапада 2024, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці забаранілі акцыю ў памяць пра зніклага генерала Захаранку

Берасцейскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні 7 траўня пікета ў дзясятую гадавіну знікнення ў Беларусі былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі планавалі правесці пікет на стадыёне «Лакаматыў» - спецыяльнай рэзервацыі Берасця для масавых акцыяў.

Прычына адмовы стандартная: у гэты дзень на адзіным месцы, адведзеным для правядзення масавых мерапрыемстваў у Берасці, праводзіцца турнір па футболе, паведамляе «Беларускі партызан». Берасце становіцца футбольнай сталіцай у рэспубліцы, дзе спаборніцтвы праводзяцца настолькі рэгулярна, што прадстаўнікам палітычных партыяў застаецца запісацца ў футбольныя каманды, каб патрапіць на стадыён для правядзення сваіх мерапрыемстваў, абураецца з гэтай нагоды першы сакратар Берасцейскага гаркама Партыі камуністаў Беларускай Людміла Дзенісенка.

Нагадаем, што былы міністр унутраных справаў і адзін з лідэраў апазіцыі Юры Захаранка знік у траўні 1999 года. Шмат хто ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не скончанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і яго лёс, невядомыя.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі: былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітры Паўлічэнка, экс-міністр унутраных справаў Юры Сівакоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках