23 лiстапада 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія СМІ: Беларусь будзе прадаваць «Іскандэры» Ірану і Сірыі

5

Паведамляецца, што перамовы адносна продажу сістэмаў СПА «Іскандэр-М» ужо адбыліся.

Пра гэта паведамляе ізраільскі аналітычны інтэрнэт-рэсурс DEBKA, які асвятляе пытанні ваеннай палітыкі на Блізкім Усходзе. Паводле інфармацыі крамлёўскіх крыніцаў выдання, продаж зброі будзе праходзіць праз Беларусь у накірунку Іран–Сірыя.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-выдання, ваенныя крыніцы ў Маскве пацвердзілі, што перамовы адносна продажу сістэмаў СПА «Іскандэр-М» ужо адбыліся, і цяпер Іран і Сірыя дамаўляюцца адносна іншага пагаднення – продажу расейскіх ракетных сістэмаў S-300, паведамляе «Радыё Свабода».

DEBKA таксама цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі падчас прыёму высокай дэлегацыі з Ірана 30 красавіка ў Менску. Беларускі кіраўнік заявіў пра намер больш актыўна развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з гэтай краінай і рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасці.

Лукашэнка не патлумачыў, якія праекты маюцца на ўвазе, аднак крыніцы з Масквы пацвердзілі, што ён казаў пра «Іскандэр-М».

Неўзабаве расейскае агенцтва РИА «Новости», якое мае добрыя стасункі з Крамлём, выказала меркаванне, што «Лукашэнка прадае ракеты малога радыусу дзеяння ў Іран».

Гэтыя ўцечкі здарыліся пасля таго, як міністр абароны Ірана Мустафа Наджар наведаў Маскву, каб падштурхнуць расейцаў да дзеянняў у пытанні продажу «Іскандэраў» Тэгерану.

У 2005 годзе Масква падпісала дамову з Дамаскам адносна продажу Сірыі «Іскандэраў» і сістэмаў S-300. Частку грузу збіраліся перанакіраваць з Сірыі ў Іран. Аднак у сувязі з палітычным ціскам з боку ЗША і Ізраілю гэтае пагадненне было замарожанае. Цяпер, паведамляе DEBKA, продаж будзе праходзіць праз Беларусь, аднак у адваротным накірунку – з Ірана ў Сірыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках