27 снежня 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жана Літвіна: «Улада ўсё больш закрываецца ад журналістаў»

1

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў заяўляе, што грамадства, пазбаўленае інфармацыі, непазбежна «спаўзае» у эканамічны, палітычны і сацыяльны крызіс.

22 траўня ў Менску адбыўся з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў, на якім была зробленая справаздача аб дзейнасці арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле словаў лідэра БАЖ, Жаны Літвіной, адной з галоўных праблемаў беларускай журналістыкі ў дадзены момант з'яўляецца доступ да інфармацыі.

«Улада ўсё больш закрываецца ад журналістаў. Гэтаму спрыяе закон аб дзяржаўнай службе ў Беларусі, які абавязвае дзяржаўных службоўцаў узгадняць з вышэйшым кіраўніцтвам любую інфармацыю, якая падаецца журналістам. Як спосаб абмежавання інфармацыі выкарыстоўваецца і інстытут акрэдытацыі ў краіне. Асабліва гэта датычыць тых журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ. З аднаго боку, Міністэрства замежных справаў у акрэдытацыі ім адмаўляе, з іншага— за дзейнасць на замежныя СМІ іх папярэджвае пракуратура», — сказала Літвіна.

Таксама яна адзначыла, што на распаўсюд інфармацыі па-ранейшаму уплываюць манапалісты ў распаўсюджванні газетаў — дзяржаўныя прадпрыемствы «Белсаюздрук» і «Белпошта». Паводле Літвіной, дагэтуль з гэтымі структурамі не могуць заключыць дамовы на распаўсюд 13 недзяржаўных выданняў. Як лічыць кіраўнік БАЖ, змене сітуацыі можа спрыяць нармалізацыя адносінаў Беларусі і Еўразвяза.

«Ва ўсіх рэкамендацыях аб лібералізацыі гэтых адносінаў існуе такі пункт, як патрабаванне па паляпшэнні сітуацыі са СМІ у Беларусі. Менавіта гэтыя рэкамендацыі паўплывалі на тое, што ў дзяржаўную сістэму распаўсюду вярнуліся газеты «Народная воля» і «Наша ніва». Прычым, яны туды не проста вярнуліся, але і значна павялічылі свае тыражы, адзначыла кіраўнік БАЖ. Аднак, паводле яе словаў, сістэмных зменаў у рэфармаванні медыясферы Беларусі не назіраецца. «І, на жаль, надзеяў на гэта няма», — рэзюмавала Літвіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках