25 снежня 2024, Серада, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

36-ы дзень галадоўкі: Палітвязня Аўтуховіча вярнулі ў СІЗА

7
36-ы дзень галадоўкі: Палітвязня Аўтуховіча вярнулі ў СІЗА

Лекары Рэспубліканскага шпіталя Дэпартамента выканання пакаранняў МУС палічылі ваўкавыскага прадпрымальніка здаровым, нягледзячы на тое, што кожны дзень ён губляе па 3 кілаграма.

У Рэспубліканскім шпіталі Дэпартамента выканання пакаранняў МУС ён прабыў толькі два дні, паведамляе «Радыё Свабода».

У шпіталь Мікалай Аўтуховіч патрапіў 19 мая. Але ўжо на наступны дзень турэмны лекар на сустрэчы са сваякамі палітвязня паведаміў, што Мікалаю Аўтуховічу не трэба дадатковае лячэнне і ён нібыта сам просіць вярнуць яго ў следчы ізалятар.

21 мая дзяжурны СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Валадарскага паведаміў, што Аўтуховіча ўжо вярнулі ў ізалятар і змясцілі ў медыцынскую частку. Адносна стану здароўя ваўкавыскага прадпрымальніка дзяжурны сказаў, што нічога аб гэтым не ведае. Яму толькі вядома, што Мікалай Аўтуховіч працягвае галадаць.

Адвакат ваўкавыскага прадпрымальніка Павел Сапелка сцвярджае, што Аўтуховіч выглядае стомленым і слабым.

«Ён кажа, што кожны дзень губляе па 3 кілаграма і таму моцна схуднеў», -- заяўляе адвакат.

20 мая няўдалай стала спроба перадаць Аўтуховічу ў шпіталь передачку, у тым ліку ваду. Гэта спрабавалі зрабіць праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Ўладзімір Лабковіч. У іняйх передачке былі таксама медыкаменты для хворай печані Аўтуховіча і зубная паста. Аднак дзяжурны яе не прыняў. Адмовіў і начальнік спецыяльнай часткі турэмнага шпіталя.

Прадстаўнікі апазіцыі лічаць, што ўлады пераследуюць Мікалая Аўтуховіча па палітычных матывах.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі нагадвае, як Мікалай Аўтуховіч падтрымліваў у Ваўкавыску дэмакратычныя арганізацыі падчас выбараў у «палату прадстаўнікоў» у 2004 годзе.

«Нельга казаць, як некаторыя, што ён ніякі не палітык, -- заяўляе Баршчэўскі. -- Раз ён у 2004 годзе супрацьпаставіў сябе гэтай сістэме, то ўжо ўсё. У нас, калі чалавек хоць бы адзін раз супрацьпаставіў сябе сістэме, ён ужо разглядаецца ўладамі як патэнцыйны вораг. Таму такіх аргументаў, што ён не палітык, а выключна прадпрымальнік, я не ўспрымаю».

Нагадаем, што арыштаваны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Аўтуховіч патрабуе накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Нядаўна стала вядома, што следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў працягнулі да 3 чэрвеня. За чатыры месяца сваякам палітвязняў дагэтуль не дазволілі ні аднаго спаткання.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя вязнямі сумлення. Сваякі і адвакаты арыштаваных адзначаюць, што следчыя дзеянні з іхнім удзелам даўно не вядуцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках