Лукашэнка ізноў ляціць у Маскву
18- 9.04.2009, 15:45
10 красавіка Аляксандр Лукашэнка зробіць афіцыйную паездку ў Маскву на сустрэчу з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Як паведамляе РИА «Новости», патрыярх прыме Аляксандра Лукашэнку ў сваёй рэзідэнцыі ў Свята-Данілавым манастыры. У прэс-службе беларускага кіраўніка візіт Лукашэнкі ў Маскву пакуль не каментуюць.
У мінулым месяцы Аляксандр Лукашэнка двойчы наведаў Расею – 19 сакавіка ён пабываў у рэзідэнцыі Дзмітрыя Мядзведзева ў Завідава, а 21 сакавіка прыбыў у Сочы, дзе правёў сустрэчу з расейскімі лідэрамі, а таксама з кіраўніком непрызнанай рэспублікі Абхазіі Сяргеем Багапшам.
Нагадаем, што 3 красавіка па ініцыятыве расейскага боку адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Мядзведзевым. Па выніках размовы стала вядома, што ў хуткім часе можа адбыцца сустрэча беларускага кіраўніка з кіраўніком Расейскай Федэрацыі ў Маскве.