25 снежня 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзмацняюцца рэпрэсіі за сімволіку Еўразвяза

6

Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сёння судзілі і арыштоўвалі за сімволіку ЕЗ.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі быў аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй Фрунзенскага раёна Менска на 5 базавых велічынь (175 тысяч беларускіх рублёў) за распаўсюджванне друкаванай прадукцыі з выявай сцяга Еўразвяза.

Малады апазіцыянер быў затрыманы некалькі дзён таму разам з іншым актывістам – Алегам Ладуцькай, якога таксама выклікаюць на адміністрацыйную камісію, і, хутчэй за ўсё, ён таксама будзе аштрафаваны.

Сёння жа, 8 красавіка, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Ўлада Ігнатавіча і Марту Крылову затрымалі пры расклейцы плакатаў з кантактамі кампаніі і выявай сцяга Еўразвяза. Па словах затрыманых, супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся і не растлумачылі прычыну затрымання.

У Першамайскім РУУС Менска на Ігнатавіча быў складзены пратакол па артыкуле 21.14 (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). У пратаколе было паказана, што затрыманне праводзілі супрацоўнікі міліцыі Быкаў і Чэхаўскі.

Нагадаем, што таксама 8 красавіка ў Менску была затрыманая актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь Алеся Ясюк. Актывістка была дастаўленая ў аддзяленне міліцыі, дзе на яе быў складзены пратакол па артыкуле 21.14 КААП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў) за развешванне блакітных стужак, сімвалізуючых сцяг Еўразвяза.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках