Расейскі патрыярх Кірыл прыедзе ў Менск у канцы верасня
13- 8.04.2009, 14:10
Працоўны візіт у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла запланаваны на 26—28 верасня.
Пра гэта паведаміў БелаПАН адказны за сувязь з прэсай Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы архімандрыт Алексій Шынкевіч.
Плануецца, што падчас візіту патрыярх Кірыл адслужыць урачыстую літургію ў дзень Уздвіжання Крыжа Господняга ў менскім Свята-Духавым кафедральным саборы, наведае альбо Менскую духоўную семінарыю і акадэмію ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры (Слонімскі раён Гарадзенскай вобласці), альбо святыні праваслаўя ў Полацку (Віцебская вобласць).
Як адзначыў архімандрыт Алексій, пры наведванні Беларусі прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы мае намер сустрэцца з епіскапатам Беларускага экзархата РПЦ і кіраўніком дзяржавы.