24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі прыйшлося апраўдвацца за сустрэчу з Лукашэнкам

16
Берлусконі прыйшлося апраўдвацца за сустрэчу з Лукашэнкам

Прэм'ер-міністр Італіі не хацеў прыцягваць увагі да візіту апошняга дыктатара Еўропы, але ўсё роўна патрапіў у няёмкае становішча.

Пасля візіту ў Рым беларускі кіраўнік заявіў, што ніхто не патрабаваў ад яго правядзення рэформ, піша Маўрыцыа Капрара ў газеце «Corriere della Sera».

Па меркаванні аўтара артыкула, Сільвіа Берлусконі цяпер сябар не толькі Ўладзіміра Пуціна, былога афіцэра КДБ, «адвакатам» якога назваў сябе італьянскі прэм'ер, але і беларускага кіраўніка, з больш сціплай вайсковай кар'ерай памежніка. «Патрыярх італьянскай і міжнароднай палітыкі», як назваў Берлусконі за вячэрай кіраўнік Беларусі, прадзёр ізаляцыю, у якой па волі ЗША і ЕЗ Менск знаходзіўся на працягу 14 год па прычыне рэпрэсіўных мер да апазіцыі.

Берлусконі, каб не прыцягваць празмернай увагі да візіту аднаго з апошніх дыктатараў Еўропы, адмовіўся ад сумеснай прэс-канферэнцыі. Але Лукашэнку ўсё ж прыйшлося адказаць на пытанні журналістаў, калі на наступны дзень пасля вячэры ў палацы Кіджы ён наведаў Вялікага магістра рыцараў Мальтыйскага ордэна.

Судзячы па публічных заявах, італьянскі ўрад абмяркоўваў з беларускім госцем праблему свабод у ягонай краіне. А вось сам Лукашэнка паведаміў, што ні адзін еўрапейскі лідэр не задаваў яму ніякіх пытанняў з нагоды якіх-небудзь рэформ.

Учора ў Варшаве італьянскі прэм'ер быў вымушаны апраўдвацца: маўляў, ён сустрэўся з Лукашэнкай, таму што «заўсёды трэба гаварыць». Па словах Берлусконі, Беларусь варта стымуляваць да таго, каб яна дасягнула пэўнага ўзроўня дэмакратыі, які дае магчымасць лічыцца еўрапейскай краінай. Яна, вядома, не гатовая імкнуцца да ўступлення ў ЕЗ, як Турцыя, але Менск нібыта хоча пераадолець ізаляцыю.

Адрозна ад свайго італьянскага калегі польскі прэм’ер Дональд Туск выказаў больш стрыманую пазыцыю. Ён адзначыў, што набліжэньне зь Менскам магчымае на ўмовах «прагрэсу ў галіне дэмакратыі», «павагі да правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь».

«Мы па-ранейшаму крытычна ставімся да існуючых стандартаў у галіне дэмакратыі ў Беларусі»,- падкрэсьліў Туск.

Раней інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцы ў італьянскім урадзе адзначалі, што сустрэча Берлусконі і Лукашэнкі «не была двухбаковай ініцыятывай, а ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст».

Падчас вячэры прадстаўнікі Італіі казалі аб неабходнасці захавання дэмакратычных стандартаў для збліжэння Беларусі і Еўразвяза, адзначылі крыніцы.

Аднак на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне, датычнае таго, што параіў Лукашэнку прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі, беларускі дыктатар адзначыў: «Беларусі не патрэбныя ні чыя парады». «Гэта (Берлусконі - прэм'ер-міністр Італіі) - патрыярх у знешняй палітыцы і ва ўсім свеце», - сказаў Лукашэнка. «Які б ён ні быў дыктатар, як яго называюць, але 75% італьянцаў яму давяраюць», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках