24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З князі ў гразі: Беларускага дыктатара запрасілі на саміт Еўразвяза

119
З князі ў гразі: Беларускага дыктатара запрасілі на саміт Еўразвяза

Міністр замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе у ЕЗ, князь Карэл Шварцэнберг перадаў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне прыняць удзел ў саміце праграмы «Усходняе партнёрства», які пройдзе 7 траўня ў Празе.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў 17 красавіка ў Менску.

Па словах Шварцэнберга, беларускі кіраўнік пакуль не пацвердзіў свой асабісты ўдзел у саміце. Чэшскі міністр адзначыў, што Беларусь будзе самастойна вырашаць, як яна будзе прадстаўленая на саміце ў Празе.

Кіраўнік МЗС Чэхіі дадаў, што кіраўнік беларускай дзяржавы прыме рашэнне ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, «хто менавіта будзе прадстаўляць Беларусь падчас саміту».

«Усходняе партнёрства» — польска-швецкая ініцыятыва, прэзэнтаваная ў траўні 2008 года і ўхваленая Еўразвязам у чэрвені. Праграма мяркуе ўдзел шасці постсавецкіх краінаў: Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама Беларусі — пры ўмове дэмакратызацыі краіны.

У межах гэтай ініцыятывы ЕЗ названым краінам будзе прапанавана скласці дамову аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая павінна стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынка.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках