27 снежня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір вайсковай часткі атрымаў сем гадоў турмы за здаванне ў арэнду ваеннай тэхнікі

5

Гарадзенскі міжгарнізонны суд прысудзіў камандзіра вайсквай часткі да сямі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачваннях у карупцыі.

У полі зроку аператыўнікаў камандзір палка сувязі патрапіў яшчэ ўлетку. У міліцыю сталі паступаць звесткі пра хабар за ўладкаванне на працу, а ў снежні ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю звярнуўся прадпрымальнік з Менска, паведамляе тэлеканал АНТ.

«Прадпрымальнік жадаў узяць у арэнду больш за 2000 квадратных метраў камунікацыяў часткі і заявіў, што камандзір часткі запатрабаваў у яго хабар у 800 даляраў у месяц за гэтыя памяшканні, акрамя 2000 еўра афіцыйнай платы. Намі было прынятае рашэнне аб правядзенні спецыяльнай аперацыі», - кажа аператыўны супрацоўнік Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гарадзенскай вобласці.

Палкоўніка затрымалі падчас перадачы грошай, пасля чаго ў ваеннай пракуратуры ўзбудзілі крымінальную справу. Следчыя выявілі яшчэ некалькі фактаў незаконнай камерцыйнай дзейнасці камандзіра вайсковай часткі. За пэўную плату прадпрымальнікі маглі атрымаць у арэнду ваенную тэхніку і салдат для пагрузачных працаў.

Гарадзенскі межгарнізонны суд вынес прысуд - сем гадоў пазбаўлення волі. Былы камандзір вайсковай часткі з пакараннем не пагадзіўся і падаў касацыйную скаргу ў Беларускі ваенны суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках