25 снежня 2024, Серада, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень салідарнасці: на Кастрычніцкай плошчы Менска пройдзе акцыя апазіцыі

2

16 красавіка ў 18:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пройдзе акцыя з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў.

Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца на працягу трох год 16-га чысла кожнага месяца. У Менску, у рэгіёнах Беларусі, за мяжой людзі вось ужо больш за тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў у знак салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазіцыі.

У лютым 2009 года ў Беларусі былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка. Аўтуховіч і Лявонаў – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў.

7 сакавіка скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Полякова, прысуджаная некалькімі днямі раней да 2,5 год абмежавання волі.

Застаюцца абмежаванымі ў правах прысуджаныя да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў удзельнікі «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі, Аляксей Бондаь, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандр Баразенка.

Учора з СІЗА быў вызвалены актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі, якога вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання. Апазіцыянер вызвалены ўсяго толькі пад падпіску аб невыяздзе і неўзабаве яго чакае суд.

«Мы павінныя патрабаваць поўнага вызвалення палітвязняў у Беларусі. Лідэры прадпрымальнікаў вось ужо тры месяцы ўтрымліваюцца ў турме. Над вызваленым Арцём Дубскі вісіць пагроза новага зняволення. Кожны з удзельнікаў «Працэсу 14-ці» можа ў любы момант быць арыштаваным. Міжнародная супольнасць павінная звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі ёсць палітвязні, працягваецца ціск і рэпрэсіі супраць апазіцыі, адсутнічае свабода слова», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках