24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Чубрык: «Сёння беларускую эканоміку ўжо нічым з крызісу не вывядзеш»

12

Афіцыйная беларуская статыстыка абвясціла сумныя лічбы - адмоўнае сальда знешняга гандлю дасягнула рэкордных памераў.

У студзені-лютым 2009 года адмоўнае сальда склала 815 мільёнаў даляраў. Белстат паведаміў, што дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2009 года вырас у 2,5 разы, склаўшы 1,1 млрд. даляраў. Гэта адбылося за кошт паніжэння экспарту на 45% у параўнанні са студзенем-лютым 2008 года і скарачэннем імпарту на 31,8%. Агульны аб'ём знешняга гандлю Беларусі ў студзені-лютым 2009 года паменшыўся на 38,3%. У сваім мэтавым прагнозе на 2009 год урад плануе знізіць адмоўнае сальда знешняга гандлю да 1,47-1,5 млрд. даляраў, адзначае Euramost.org.

«Наша эканоміка ўсё больш і больш упадае ў крызіс, - кажа эканаміст Аляксандр Чубрык. - Ламаецца стары сацыяльны кантракт, трэба неяк суцяшаць народ. А як гэта зрабіць - пакуль у нас не ведаюць. Лібералізаваць эканоміку? Гаворка ідзе аб тым, што гэты крызіс проста паказаў слабыя месцы беларускай эканомікі. А іх у нас, як кажуць, вышэй за дах. І ўсе яны, так або інакш, звязаныя з тым, што наша эканоміка працавала па сістэме, калі яна ведала, што трэба вырабляць. А не людзі гэта ведалі. Але эканоміка Беларусі - гэта эканоміка, якая вялікую частку сваіх тавараў прадае на экспарт. І, калі экспартныя рынкі скарачаюцца, то ці будзе тут адбывацца нейкая лібералізацыя? Ці не здарыцца наадварот - што будзе праводзіцца яшчэ больш жорсткая палітыка ў адносінах тых самых прадпрымальнікаў? Будуць субсідавацца прадпрыемствы або не? Пытанняў шмат. Але і адказы, я думаю, сітуацыю не зменяць. Таму што знешнія рынкі як абвальваліся, так і будуць абвальвацца. Так што зараз, на мой погляд, беларускую эканоміку нічым з крызісу не вывядзеш».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках