26 снежня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк у Парыжы скончыўся масавымі сутыкненнямі з паліцыяй

1

У выніку беспарадкаў у цэнтры Парыжа затрыманыя 300 чалавек. Сутыкненні паміж маніфестантамі і паліцыяй здарыліся ўвечары 19 сакавіка ў цэнтры французскай сталіцы.

Сутычкі адбыліся напрыканцы дэманстрацыі пратэсту, якая праводзілася ў межах усеагульнага страйку.

Па дадзеных праваахоўных органаў, у беспарадках прынялі ўдзел каля 500 чалавек. У бок ахоўнікаў парадку ляцелі камяні і розныя прадметы. У выніку дзевяць паліцэйскіх пацярпелі.

Усяго, па сцвярджэнні прафсаюзаў, у маніфестацыі ў Парыжы прынялі ўдзел каля 350 тысяч чалавек. Паліцыя называе лічбу паменш - 85 тысяч.

Без здарэнняў не абыйшлося таксама ў іншых гарадах Францыі. Групы радыкальна настроеных страйкераў справакавалі беспарадкі ў Тулузе і Сен-Лазары.

Нагадаем, што днём раней, 18 сакавіка, мітынг парыжскіх студэнтаў выліўся ў адкрытыя сутыкненні з паліцыяй. Несанкцыянаваная акцыя пратэсту студэнтаў супраць рэформы, датычнай скарачэння малаважнай часткі ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, суправаджалася акцыямі вандалізму: біццём вітрын і пагромамі крам, адзначаюць мясцовыя СМІ. Студэнты, якія сабраліся на Монмартры, кідалі ў паліцэйскіх пустыя бутэлькі і іншыя прадметы.

І нягледзячы на тое, што Сарказі усё ж адклаў рэформу адукацыі, эксперты ўжо чакаюць "новы 1968 год" (Майскія падзеі 1968, або проста Май 1968 — сацыяльны крызіс у Францыі, які выліўся ў дэманстрацыі, масавыя беспарадкі і ўсеагульны страйк. Прывёў у канчатковым рахунку да змены ўрада і адстаўкі прэзідэнта Шарля дэ Голя - Рэд.).

Нагадаем, усеагульны страйк стаў самым шматлікім з часу прыходу да ўлады Нікаля Сарказі у 2007 годзе, адзначаюць назіральнікі. Да яго, паводле розных адзнак, далучыліся ад 1,2 млн да 3 млн французаў. Дэманстранты патрабавалі ад прэзідэнта Нікаля Сарказі перагледзець антыкрызісную праграму ўрада, павялічыць заробкі і спыніць скарачэнні дзяржслужачых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках