27 снежня 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваным лідэрам прадпрымальнікаў можа быць прад'яўленае новае абвінавачванне (Абноўлена)

4

Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенке можа быць прад'яўленае новае абвінавачванне, паведаміў журналістам у Менску міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

"Чакаецца, што ваўкавыскім прадпрымальнікам можа быць прад'яўлены шэраг новых абвінавачванняў у сувязі з падрыхтоўкай цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў", - заявіў міністр. Пры гэтым ён адзначыў, што "гэтая справа не звязаная з выбухам 4 ліпеня ў Менску". У.Навумаў таксама адзначыў, што "шматлікія з затрыманых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў супрацоўнічаюць са следствам".

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.

18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне ў падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС. Падпал быў здзейснены 2005 годзе, і вінаватыя ў ім даўно адбываюць пакаранне. Арыштаваным жа прадпрымальнікам пагражае да 12 год турэмнага зняволення.

Адзначым, што Юрый Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. У пачатку 2008 года мера пакарання ім была змененая на абмежаванне волі. 10 лютага гэтага года ў Ваўкавыску павіннае было прайсці судовае слуханне па ўмоўна-датэрміновым вызваленню Мікалая Аўтуховіча.

Заўвага www.charter97.org: Нагадаем, што на мінулым тыдні Беларусь наведвалі ўпаўнаважаныя па правах чалавека краін Еўразвяза. Нямецкі амбудсмен Гюнтэр Нооке паведаміў журналістам, што падчас сустрэч дэлегацыі з прадстаўнікамі беларускіх улад «было абмеркавана шмат пытанняў», аднак прычыну арышту трох прадпрымальнікаў з Ваўкавыска (Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі) ім «не змаглі да канца растлумачыць». Мабыць, беларускія ўлады ўлічылі крытыку еўрапейскага праваабаронца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках