27 снежня 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не атрымала другі транш крэдыту ад Расеі

9

Расейскі крэдыт, які павінен быў прыйсці да канца лютага, у Беларусь не дайшоў.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, на рахункі Міністэрства фінансаў у галоўным банку краіны сродкі другога транша расейскага крэдыту пакуль не паступалі.

У самім Мінфіне сітуацыю з другім траншам крэдыту не каментуюць.

Першая частка расейскага крэдыту ў памеры 1 млрд. даляраў паступіла на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада 2008 года. Дзяржаўны крэдыт прадастаўлены Беларусі на 15 год па стаўцы Libor плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўга на пяць год.

Планавалася, што другі транш крэдыту ў памеры 1 млрд. даляраў будзе пералічаны Беларусі да канца лютага 2009 года пасля падпісання праграмы сумесных дзеянняў па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым у канцы студзеня прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў паскорыць выдачу другой паловы сродкаў.

27 лютага прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас візіту ў Санкт-Пецярбург заявіў, што дакумент аб вылучэнні другога транша расейскага крэдыту ў памеры 1 млрд. даляраў ЗША плануецца падпісаць у Маскве ў бліжэйшыя дні. З гэтай мэтай беларускія ўрадавыя эксперты знаходзіліся на мінулым тыдні ў расейскай сталіцы.

Пры гэтым Сідорскі адзначыў, што Міністэрства фінансаў Расеі звярнулася да беларускіх партнёраў з просьбай падзяліць сродкі другой часткі крэдыту яшчэ на два транша — па 500 млн. даляраў у лютым і сакавіку.

24 лютага падчас наведвання Менскага маторнага заводу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сродкі расейскіх і заходніх крэдытаў пакуль выкарыстоўваюцца на падтрыманне нацыянальнай валюты.

«Для нас гэта, вядома, вельмі вялікая падтрымка, але гэта, у параўнанні з аб'ёмамі працы нашай эканомікі, — мізер, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Пакуль што нас, вядома, гэта ратуе. Але ніхто нам не дапаможа ў поўным аб'ёме, калі не будзе працаваць эканоміка».

Вядома таксама, што акрамя стабілізацыйнага крэдыту беларускія ўлады запыталі ў Расеі крэдыт у памеры 100 млрд. расейскіх рублёў у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі. Рашэнне па гэтым запыце пакуль не прынятае.

Па дадзеных Міністэрствы фінансаў, знешні дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе вырас на 1 млрд. 382,2 млн. даляраў, або на 59,2%, і склаў на 1 студзеня 2009 года 3 млрд. 718,9 млн. даляраў ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках