26 снежня 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На перамовы з Мядведзевым беларускі кіраўнік зноў узяў сына

78

На сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з малодшым сынам Колем.

У Маскве каля трапа самалёта іх сустракалі дзяржсакратар так званай «саюзнай дзяржавы» MB>Павел Барадзін і беларускі амбасадар у Маскве Васіль Даўгалёў, перадае «Радыё Свабода».

Візіт арганізаваны па запрашэнні расейскага боку. Сёння запланаваная сустрэча Лукашэнкі з расейскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, якая адбудзецца ў загараднай рэзідэнцыі «Русь» у Завідава Твярской вобласці.

Як паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка, падчас сустрэч будзе абмяркоўвацца больш за 20 пытанняў: рэалізацыя сумеснага антыкрызіснага плану, крэдытна-фінансавае супрацоўніцтва, удзел Расеі ў будаўніцтве першай беларускай АЭС.

Нагадаем, што, па паведамленні крыніцы з Крамля, на позве дня перамоваў будзе стаяць абмеркаванне пытання вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках