26 снежня 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Вялікабрытаніі: «У пытанні прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Беларусь павінна сама абраць сабе кампанію»

Рашэнне аб прызнанні-непрызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з'яўляецца ўнутранай справай у Беларусі, аднак прызнанне можа ўскладніць становішча Беларусі ў ЕЗ.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэтае пытанне можна адрасаваць толькі самой Беларусі, але, наколькі мне вядома, толькі дзве краіны прызналі незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі – Расея і Нікарагуа, астатнія 200 з лішнім краінаў дагэтуль не прызналі»,– заявіў амбасадар на прэс- канферэнцыі ў Менску.

«Можна ставіць пытанне, у якой кампаніі Беларусь хоча знаходзіцца», - заўважыў ён. Пры гэтым Н.Гулд-Дэвіс не выключыў, што прызнанне можа «ускладніць сітуацыю».

Беларуская «палатка» мае намер разгледзець пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі 2 красавіка. Аднак у апошні час самі «палатачнікі» выказваюцца, што абмеркаванне гэтага пытання можа быць перанесенае на восеньскую сесію.

Афіцыйная Грузія занепакоеная тым, што Беларусь можа прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пад ціскам расейскага боку. Акрамя Расеі незалежнасць гэтых рэспублікаў прызналі толькі Нікарагуа і тэрарыстычная арганізацыя «Хамас».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках