24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: «Не варта давяраць чалавеку, які вінаваціцца ў палітычных забойствах»

Аляксандра Лукашэнку нельга запрашаць на саміт Еўразвяза ў Прагу, лічыць дэпутат Еўрапарламента ад Літвы.

16 сакавіка Рада Еўразвяза прыпыніла візавыя санкцыі супраць беларускіх улад яшчэ на 9 месяцаў. Вітаўтас Ландсбергіс лічыць: такім рашэннем Еўразвяз паказаў, што ён пакідае дзверы для Аляксандра Лукашэнкі адчыненымі, калі той вырашыць, што варта ісці шляхам пераменаў.

Вітаўтас Ландсбергіс лічыць, што афіцыйную Беларусь на майскім саміце ў Празе, на якім будзе абвешчаная праграма «Ўсходняга партнёрства», лепш будзе прадставіць камусьці іншаму, паведамляе «Радыё Свабода».

«Думаю, што было б лепш не запрашаць Лукашэнку. Прынамсі, пакуль у Беларусі не бачна нейкіх больш канкрэтных наступных крокаў на шляху да гэтай палавіністай дэмакратызацыі. Пакуль гэтага яшчэ няма... Можа быць, Еўразвязу варта прапанаваць Менску паслаць міністра замежных спраў у якасці назіральніка. Што-небудзь такое, усё ж адчувальнае, было б лепш, чым поўнае раскрыццё абдымак чалавеку, які зусім нядаўна вінаваціўся ў палітычных забойствах», - заявіў еўрадэпутат.

Па словах Ландсбергіса, Еўразвяз павінен і супрацоўнічаць з Менскам, і нагадваць аб сваіх ранейшых патрабаваннях, у прыватнасці — дамагацца адказу аб лёсе ахвяр гвалтоўных знікненняў. Былы кіраўнік літоўскага парламента Вітаўтас Ландсбергіс выступіў супраць таго, каб Еўразвяз пачынаў адносіны з Беларуссю з чыстага ліста.

Ягоны беларускі калега, былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч падтрымлівае такую пазіцыю. Ён лічыць, што Еўразвяз зараз не павінен забываць аб сваіх ранейшых 12 умовах афіцыйнаму Менску. Палітык успамінае нядаўняе выказванне Хаўера Саланы аб тым, што Еўразвяз не выстаўляе ўмоваў для супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Гэта вельмі дрэнны крок па стаўленні да тых, хто змагаецца за дэмакратызацыю Беларусі і павагу да правоў чалавека. Бо рэжым бязлітасна калечыць і знішчае людзей... А тут прыехаў такі высокі начальнік з цывілізаванай Еўропы, і ў яго няма ніякіх умоваў да той дзікасці, якая тут пануе», - адзначыў былы старшыня Вярхоўнага Савета.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках