27 снежня 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку і ніхто яму галаву адкручваць не будзе»

15

Намеснік старшыні Партыі БНФ лічыць, што ў Лукашэнкі няма плану выйсця з крызісу, і ён спрабуе перакласці адказнасць на беларускую апазіцыю.

У інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч пракаментаваў сённяшнюю заяву Лукашэнкі пра тое, што беларуская апазіцыя нібыта зрывае перамовы яго рэжыму з ЕЗ.

«У Лукашэнкі няма рэальнага плану выйсця з эканамічнага крызісу, у якім апынулася краіна, -- заявіў Віктар Івашкевіч. – У яго нават няма дэкларатыўнага плану. Раней Лукашэнка мог абяцаць усё, што заўгодна: рост зарплатаў, пенсіяў, дапамогаў. А зараз ён нават не можа выкарыстаць свае папулісцкія метады».

На думку намесніка старшыні Партыі БНФ, беларускі кіраўнік баіцца выбуху грамадскай незадаволенасці.

«Лукашэнка ведае, што ў Беларусі расце сацыяльную незадаволенасць, -- кажа Віктар Івашкевіч. -- Пра гэта заяўляюць нават прадстаўнікі яго ўрада. Намеснік міністра эканомікі прызнаецца, што сёння стаіць пытанне аб выжывальнасці беларускай эканомікі. Пачуццё поўнай безабароннасці перад крызісам выклікае ў Лукашэнкі жаданне «спіхнуць» усю адказнасць на апазіцыю. Але ж гэта смешна – дыктатар супярэчыць самому сабе. Яшчэ нядаўна ён заяўляў, што ў Беларусі няма ніякай апазіцыі».

Каментуючы абсурдную заяву Лукашэнкі пра тое, што апазіцыя спрабуе «адкруціць» беларускаму кіраўніку галаву, Віктар Івашкевіч адзначае, што дыктатар «адкручвае» галаву сам сабе.

«Пры чым тут наогул Еўропа і апазіцыя? Узнімай зарплаты, выдавай крэдыты пад нармальныя адсоткі на будаўніцтва жылля, змяншай падаткі. А калі не можаш гэтага зрабіць, сыйдзі – і ніхто табе галаву адкручваць не будзе», -- заявіў Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках