Побач з адміністрацыяй прэзідэнта вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
9- 17.03.2009, 11:15
Раніцай 16 сакавіка на даху дома №30 па праспекце Незалежнасці ў Менску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.
Нацыянальны сцяг лунаў літаральна ў сотні метраў ад адміністрацыі Лукашэнкі да дзевяці гадзін раніцы, паведамляе сайт BulletinOnline.org.
Нагадаем, што 16 чысла кожнага месяца ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі і рэпрэсаванымі апанентамі рэжыму Лукашэнкі.