27 снежня 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік МТЗ-РІПА збіраецца стаць прэзідэнтам краіны

5

Кіраўнік інвестыцыйнай групы UBIG Уладзімір Раманаў вырашыў заняцца палітыкай.

12 сакавіка ён прадставіў дакументы ў галоўную выбарчую камісію Літвы для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу Сейма.

Калі галвыбаркам зарэгіструе Раманава, то банкір стане першым грамадзянінам Літвы рускай нацыянальнасці, які прыняў удзел у барацьбе за пасаду прэзідэнта краіны.

Інвестыцыйная група UBIG займаецца інвеставаннем у нерухомасць, вытворчасць, лагістыку і спорт, у тым ліку і за мяжой.

Як адзначае «Прессбол», акрамя беларускага МТЗ-РІПА Ўладзімір Раманаў з'яўляецца ўладальнікам футбольнага клуба Heatl of Midlothian у Эдынбургу, за што яго празвалі "шатландскім Абрамовічам".

У спісе прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Літвы ўжо зарэгістраваныя 11 чалавек, яшчэ некалькі чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю. Прэзідэнцкія выбары ў краіне пройдуць у два туры - 17 мая і 7 чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках