26 снежня 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады зноў у спісах «ворагаў» Інтэрнэта

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без меж» апублікавала штогадовы спіс «ворагаў Інтэрнэта».

У яго ўвайшлі 12 краін: Бірма, В'етнам, Егіпет, Іран, Кітай, Куба, Саудаўская Аравія, Паўночная Карэя, Сірыя, Туніс, Туркменістан і Ўзбекістан.

Акрамя таго, у спіс краін, што знаходзяцца пад назіраннем абаронцаў свабоды слова, патрапілі адзінаццаць краін: Бахрэйн, Беларусь, Зімбабвэ, Емен, Малайзія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Тайланд, Шры-Ланка, Эрытрэя і Паўднёвая Карэя.

У дакладзе таксама адзначаецца, што Беларусь у чэрвені 2008 года абвясціла аб намеры выкарыстаць кітайскі досвед па блакаванні непажаданых сайтаў. Пакуль невядома, ці будзе падобная сістэма ўведзеная ў дзеянне. Адзначаецца ў дакладзе, датычным Беларусі, неаднаразовае блакаванне ў Беларусі незалежных навінавых сайтаў, у тым ліку сайта Хартыі’97.

Туркменістан, пішуць аўтары дакладу, блакуе шматлікія навінавыя агенцтвы і праваабарончыя сайты. Узбекістан таксама перакрывае доступ да шматлікіх рэсурсаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках