27 снежня 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах праходзяць акцыі пад лёзунгам «АЭС – гэта смерць!» (Фото)

12

2 лютага ў Лідзе актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю супраць будаўніцтва беларускай АЭС.

Маладзёны трымалі плакат з надпісам «АЭС = хваробы, мутацыя, смерць». Іншыя ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб негатыўных наступствах будоўлі АЭС, якія замоўчвае ўлада, піша старонка «Еўрапейскай Беларусі».

Акцыю зладзілі актывісты экалагічнай ініцыятывы «ЭкаАбарона», якая далучылася да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Раней акцыі «ЭкаАбароны» супраць будаўніцтва АЭС прайшлі ў Салігорску, Менску, Маладэчна, Лідзе і іншых гарадох.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках