26 снежня 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў пэрфоманс супраць хатняга арышту актывістаў апазіцыі (Фота)

5

Учора ў цэнтры Менска прайшоў пэрфоманс у абарону актывістаў апазіцыі, прысуджаных да хатняга арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў.

Перформанс правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Адна з яго ўдзельніцаў выйшла да будынка Белдзяржфілармоніі на плошчы Якуба Коласа і села на зэдлічак пасярод намаляванага квадрата, які сімвалізаваў яе дом. Дзяўчына чытала кнігу, імітуючы звычайныя дзеянні чалавека ў сваёй кватэры. Аднак усе спробы пакінуць «хату» ці загаварыць з мінакамі перарываліся чатырма «ахоўнікамі», якія стаялі па перыметры. Яны тлумачылі навакольным, што дзяўчына прысуджаная да хатняга арышту за ўдзел у акцыі апазіцыі і ёй нельга пакідаць кватэру і мець стасункі з іншымі людзьмі, піша сайт jeans-by.com.

Пасля некалькіх «парушэнняў» правілаў адбыцця «пакарання» дзяўчыну «арыштавалі» і адвялі.

Шматлікім мінакам, якія назіралі за перфомансам, раздалі ўлёткі наступнага зместу:

«11 беларускіх актывістаў апазіцыі прысуджаныя да выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў студзені 2008 года. Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Павал Вінаградаў, Міхаіл Субач, Аляксандр Баразенка, Максім Дашук фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам толькі за тое, што публічна выказалі сваю нязгоду з палітыкай уладаў. Мы патрабуем вызвалення беларускіх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў супраць моладзі! Дом не павінен быць турмой!»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках