Спыняецца барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»
2- 4.02.2009, 15:55
Працоўныя рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод Аўтагідраўзмацняльнік» з заўтрашняга дня сыходзяць на «вакацыі» да 16 лютага.
Гэтае барысаўскае прадпрыемства ўжо не працавала з 25 снежня мінулага года па 12 студзеня 2009 года, аднак, пасля святкавання Новага года, якое зацягнулася, і Калядаў, працягнула працу ў звычайным рэжыме, паведамляе «Барысаў электронны».
У той жа час завод БАТЭ, гэтак жа як і «Аўтагідраўзмацняльнік», што пастаўляе сваю прадукцыю ў асноўным на расейскія аўтагіганты, пасля такога жа спынення вытворчасці ў снежні-студзені ўвёў скарочаны працоўны тыдзень.