25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста апазыцыі Барыса Хамайду затрымалі за «Пагоню»

4

Віцебскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі за распаўюд улётак з з выявай «Пагоні», якую абласныя ўлады прапануюць зрабіць афіцыйным гербам Віцебскай вобласьці.

Гэты сымбаль абласныя ўлады прапануюць зрабіць афіцыйным гербам Віцебскай вобласьці, узяўшы за ўзор герб Віцебскай губэрні 1856 году, перадае «Радыё Свабода».

Ва ўлётках, якія распаўсюджваў віцебскі актывіст, напісана, што такім чынам наўмысна скажаецца гісторыя: выява «Пагоні» была яшчэ на сьцягу Віцебскага ваяводзтва ў часы Вялікага Княства Літоўскага, і яна ня можа лічыцца геральдычнай спадчынай Расейскай імпэрыі. Паколькі ў горадзе праводзіцца грамадзкае абмеркаваньне праекту новага гербу, віцебскія актывісты распаўсюджваюць гэтыя ўлёткі з асьветніцкімі мэтамі.

Апрача ўлётак, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУСу зьвярнулі ўвагу на друкаваныя выданьні, якія распаўсюджвае віцебскі актывіст — у прыватнасьці, на кнігі Ўладзімера Падгола з цытатамі з Аляксандра Лукашэнкі і бюлетэнь «Магістрат», які выдае віцебская рада Партыі БНФ.

Міліцыянты запатрабавалі таксама тлумачэньняў наконт таго, чаму распаўсюднік незалежнай прэсы стаіць у цэнтры гораду пад бел-чырвона-белым парасонам. І чаму гаспадарчую пабудову, дзе актывіст захоўвае незалежную прэсу, каля дому № 28 па вуліцы Леніна аздабляюць бел-чырвона-белая стужка і кветкі белага ды чырвонага колеру, падараваныя некалі апазыцыянэру кімсьці зь віцебскіх мінакоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках