27 снежня 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: Яшчэ не зразумела, ці будуць учынкі беларускага рэжыму накіраваныя на дэмакратызацыю

1

«ЕЗ яшчэ трэба будзе пераканацца ў тым, што крокі Менска, палягчэнне дзейнасці апазіцыі, з'яўляюцца шчырымі і доўгачасовымі», лічыць міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас.

Пра гэта чыноўнік заявіў у інтэрв'ю агенцтву ELTA.

Па словах міністра, у Еўразвязе адзначылі некаторыя пазітыўныя крокі Беларусі, а менавіта - стварэнне кансультатыўнага савета, у які ўвайшлі прадстаўнікі апазіцыі, дазвол распаўсюджваць дзве апазіцыйныя газеты «Народная воля» і «Наша Ніва», а таксама дазвол лідэру руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу зарэгістраваць палітычны рух.

«Гэта ўчынкі, але ці з'яўляюцца яны шчырымі, доўгачасовымі і ці зробяць унёсак у стварэнне адкрытага грамадства, на гэта трэба яшчэ паглядзець», - лічыць Вігаўдас Ушацкас.

Як заявіў міністр, важна, каб улады Беларусі, выкарыстоўваючы збліжэнне з ЕЗ, укаранялі прынцыпы адкрытага грамадства, дэмакратыі і вяршэнствы закона.

Нагадаем, што адносіны паміж ЕЗ і Беларуссю былі адной з галоўных тэмаў сустрэчы міністраў замежных справаў дзяржаваў ЕЗ у Брусэлі.

Зараз Еўразвяз вырашае пытанне адносна ўключэння ў ініцыятыву «Усходняе партнёрства», якая не прадугледжвае магчымасці сяброўства ў ЕЗ, але прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з Еўразвязам. Канчатковае рашэнне будзе прынятае 19—20 сакавіка на саміце Еўразвяза ў Брусэлі.

Старт «Усходняга партнёрства» будзе дадзены на саміце краінаў-удзельніцаў праекту 7 траўня ў Празе. У межах праграмы гэтым былым савецкім рэспублікам да 2013 года будзе вылучана 350 млн.еўра ў выглядзе дадатковай фінансавай дапамогі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках