27 снежня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз аспрэчвае: Беларусь яшчэ не ўключаная ва Ўсходняе партнёрства

13
Еўразвяз аспрэчвае: Беларусь яшчэ не ўключаная ва Ўсходняе партнёрства

Прадстаўнікі Еўрапейскага Звяза аспрэчылі інфармацыю, што распаўсюджвалася беларускімі і расейскімі інфармацыйнымі агенцтвамі аб уключэнні Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства».

«Еўразвяз пакуль не прыняў канчатковага рашэння аб уключэнні Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства». Аб гэтым БелаПАН паведаміў Ян Сліва, прэс-сакратар пстаяннага прадстаўніцтва Чэхіі, што старшынюе ў ЕЗ.

Такім чынам ён аспрэчыў паведамленне РІА Новости і БелаПАН аб тым, што 23 лютага ў Брусэлі міністры замежных спраў ЕЗ прынялі рашэнне аб удзеле Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве».

«Рашэнне па гэтым пытанні будзе арыентавана прынятае ў сакавіку», — паведаміў Я.Сліва.

У выніковым дакуменце аб паседжанні кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, які прайшоў 23 лютага ў Брусэлі, паказваецца, што міністры абгаварылі «падрыхтоўку да прыняцця» ініцыятывы «Ўсходняе партнёрства». Чакаецца, што ў сакавіку новую палітыку ўхваляць кіраўнікі краін ЕЗ. Устаноўчы саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 7 мая ў Празе.

Да ўдзелу ў праграме «Усходняе партнёрства» запрошаныя шэсць постсавецкіх краін — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна. Удзел Беларусі пакуль пад пытаннем.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках