24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кастрычніцкай плошчы прайшоў пікет салідарнасьці з палітвязьнямі (Фота)

1

На Кастрычніцкай плошчы Менску дзевяць актывістаў «Маладога Фронту» правялі пікет салідарнасьці з палітвязьнем Арцёмам Дубскім, адным зь фігурантаў «Справы 14-ці».

Міліцыянты не пасьпелі зрэагаваць на пікет. Два супрацоўнікі АМАПу сядзелі на лаўцы за коўзанкаю на Кастрычніцкай плошчы: спачатку яны проста не заўважылі ўдзельнікаў акцыі, а пазьней, мяркуючы па ўсім, вырашылі нікога не затрымліваць, перадае «Радыё Свабода».

Маладафронтаўцы, якія ўдзельнічалі ў пікеце, паведамілі, што да пачатку суду над Арцёмам Дубскім будуць ладзіць акцыі салідарнасьці зь палітвязьнем.

Нагадаем, што «Справа 14-ці» - крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года); актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў пакараным абмежаваньнем волі тэрмінам на 1 год без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, ад 27 кастрычніка да 9 сьнежня 2008 году да суду ён ўтрымліваўся ў СІЗА.

Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў былі прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, быў прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага, які папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, затрымалі 13 лютага на беларуска-ўкраінскай мяжы: яго зьнялі зь цягніка і пераправілі ў Бабруйскі сьледчы ізалятар.

Цяпер моладзевага актывіста будуць судзіць за парушэньне ўмоваў адбыцьця пакараньня: яму пагражае трохгадовае зьняволеньне. Суд прызначаны на 3 сакавіка.

Таксама знаходзіцца пад арыштам актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», удзельнік «Працэсу 14-ці» Максім Дашук. 23 лютага ён быў арыштаваны ў будынку Упраўлення ўнутраных справаў Маскоўскага раёна Менска.

Такім чынам, у турмах Беларусі сёння знаходзяцца 5 палітвязняў. У лютым у Беларусі былі таксама арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках