25 снежня 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніку «Працэсу 14-ці» зноў пагражае турма

1
Удзельніку «Працэсу 14-ці» зноў пагражае турма

У Беларусі павялічваецца колькасць палітычных вязняў.

Услед за арыштам Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, актывісту «Маладога Фронту» Арцёму Дубскаму пагражае да трох год пазбаўлення волі.

3 сакавіка ў 9:30 у Асіповіцкім гарадскім судзе пачнецца слуханне справы ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту», апазіцыянеру пагражае ад 6 месяцаў да 3 год пазбаўлення волі па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання, да якога яго прысудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што Арцём Дубскі быў зняты з цягніка і арыштаваны 13 лютага ў Гомелі. Ён ехаў з Украіны ў Менск для ўдзелу ў забароненай беларускімі ўладамі мірнай акцыі апазіцыйнай моладзі ў Дзень святога Валянціна.

У апошні час Арцём Дубскі пражываў ва Ўкраіне ў сувязі з завядзеннем супраць яго на радзіме другой крымінальнага справы.

Адзначым, што «Справа 14-ці» - крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаня ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 год калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Зараз яны фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам, пад вельмі строгім наглядам, і пры малым парушэнні ў любы момант могуць быць пазбаўленыя волі.

Такім чынам, падчас так званай «лібералізацыі» у Беларусі з'яўляюцца новыя палітвязні. Нагадаем, што ў лютым у Беларусі былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.

Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. 10 лютага павіннае было прайсці судовае слуханне па ўмоўна-датэрміновым вызваленню Мікалая Аўтуховіча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках