25 снежня 2024, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» (Фота)

2

У цэнтры Менска прайшла акцыя ў падтрымку ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці», якія прысуджаныя да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю на плошчы Якуба Коласа. Удзельнікі сталі ў шэраг, трымаючы ў руках партрэты палітвязняў. Ніхто з удзельнікаў акцыі не быў затрыманы.

Нагадаем, што «Справа 14-ці» - крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 год калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Зараз яны фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам, пад вельмі строгім наглядам, і пры малым парушэнні ў любы момант могуць быць пазбаўленыя волі.

Адзін з удзельнікаў «Працэсу 14-ці», актывіст арганізацыі «Малады Фронт» Арцём Дубскі 13 лютага быў зняты з цягніка ў Гомелі і арыштаваны. Арцём Дубскі ехаў з Украіны ў Менск для ўдзелу ў забароненай беларускімі ўладамі акцыі «Дзень Любові».

У апошні час Арцём Дубскі пражываў ва Ўкраіне ў сувязі з завядзеннем супраць яго на радзіме крымінальнай справы. У кастрычніку 2008 года супраць Дубскага была заведзеная другая крымінальная справа па арт. 415 КК РБ нібыта за парушэнне парадку адбывання пакарання, да якога яго прысудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках