24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная газэта» адмовілася друкаваць артыкул Партыі БНФ пра крызыс

10

Галоўны рэдактар дзяржвыданьня «Народная газэта» адмовіўся апублікаваць матэрыял Партыі БНФ «Пра крызыснае cтановішча ў беларускай эканоміцы».

23 студзеня Партыя БНФ накіравала звароты ў беларускія рэспубліканскія газэты з просьбаю апублікаваць зацьверджаную на апошнім Сойме Партыі БНФ Пазыцыі «Пра крызыснае тановішча ў беларускай эканоміцы», піша старонка pbnf.org.

Такія звароты былі накіраваныя ў газэты «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газэта», «Вечерний Минск» і рэспубліканскія і рэгіянальныя газэты.

9 лютага прыйшоў адказ ад галоўнага рэдактара газэты В.В. Андрыевіча «Народная газета», якая адмовілася публікаваць матэрыял, спаслаўшыся на артыкул 35 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавой інфармацыі», згодна зь якім «рэдакцыі па сваім рашэньні адбіраюць і публікуюць адрасаваныя ім лісты. Ніхто ня мае права абавязаць рэдакцыю публікаваць адхіленыя ёю матэрыялы».

На мінулым тыдні друкаваць пазыцыю Партыі БНФ «Пра крызыснае тановішча ў беларускай эканоміцы» адмовілася віцебская газэта «Віцьбічы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках